3 лiпеня 2024, Серада, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN распавёў, чаго баіцца Пуцін

10
CNN распавёў, чаго баіцца Пуцін

Менавіта таму вядзе гібрыдную вайну.

Расея нарошчвае разнастайныя напады ў краінах NATO, ведучы гібрыдную вайну, піша CNN.

.

Як заявіў старшы выкладчык абаронных даследаванняў у Каралеўскім каледжы Лондана Род Торнтан, ужо ёсць цэлая серыя нападаў, звязаных з Расеяй: «За апошнія некалькі месяцаў адбыўся рост колькасці гэтых канкрэтных тыпаў аперацый. Гэта тое, што расейцы нарошчваюць».

Указваецца, што, хаця ўсе гэтыя інцыдэнты паасобку могуць выглядаць нязначнымі, у сукупнасці яны ўяўляюць сабой тое, што экспэрты ў бяспецы называюць гібрыднай вайной Расеі з Захадам.

У прыклад, між іншым, прыводзяцца спробы падпалу аўтобуснага гаража ў Празе, падпалы Музея акупацыі ў Рызе, складу ў Лондане, гандлёвага цэнтру ў Варшаве.

«У красавіку паліцыя Нямеччыны арыштавала некалькі чалавек, якія падазраюцца ў планаванні выбухаў і падпалаў, а французскія ўлады пачалі антытэрарыстычнае расследаванне пасля затрымання падазраванага вытворцы бомбы, які быў паранены ў выніку няўдалага выбуху», – гаворыцца ў публікацыі.

На думку Торнтана, Расея выкарыстоўвае сабатаж у якасці альтэрнатывы поўнамаштабнай вайны з NATO, якая будзе мець катастрафічныя наступствы для яе.

«Часткай расейскай вайсковай дактрыны ўжо даўно з'яўляецца спроба пазбегнуць спробаў супрацьстаяць NATO на полі бою, таму што яны ведаюць, што прайграюць. Яны робяць дзеянні, якія знаходзяцца ніжэй за парог узброенага канфлікту», – адзначыў ён.

На яго думку, наўмысна ўтрымліваючы напады ніжэй парога ўзброенага канфлікту, Расея спадзяецца пасеяць больш рознагалоссяў унутры NATO, бо няма дакладнага плана таго, як дзейнічаць.

Даследчык Расеі з амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны Ніколь Волкаў, уважае, што галоўная мэта Расеі зараз – сарваць патокі заходняй вайсковай дапамогі Украіне.

«Гэтыя гібрыдныя аперацыі зʼяўляюцца часткай вайсковых намаганняў Расеі, накіраваных на паслабленне рашучасці Захаду падтрымаць Украіну і падарваць адзінства ўнутры Захаду».

Яна не выключае, што ў доўгатэрміновай перспектыве Расея можа рыхтавацца да больш прамой канфрантацыі: «Расея праводзіць і праводзіла гэтыя гібрыдныя аперацыі супраць NATO, Захаду і ЕЗ у тандэме са спробамі палепшыць свае звычайныя вайсковыя магчымасці для магчымага будучага канфлікту з NATO».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках