Вынікі першага тура парламенцкіх выбараў у Францыі: перамагла Ле Пэн
11- 1.07.2024, 9:33
- 10,272
![Вынікі першага тура парламенцкіх выбараў у Францыі: перамагла Ле Пэн](https://i.c97.org/ai/601065/aux-head-1719815621-20240326_foto2_360.jpg)
У краіне пратэсты.
Правая партыя Марын Ле Пэн «Нацыянальнае аб'яднанне» перамагла ў першым туры парламенцкіх выбараў, набраўшы 33,15% галасоў. Аб гэтым сведчаць канчатковыя вынікі, прадстаўленыя МУС Францыі, паведамляе Le Figaro.
Другое месца ў «Новага народнага фронту» з вынікам 27,99% галасоў. Цэнтрысцкае абʼяднанне прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона «Разам за рэспубліку» атрымала 20,76% галасоў і апынулася на трэцім радку.
На фоне лідзіруючых пазіцый правай партыі ў першым туры выбараў у Францыі пачаліся дэманстрацыі.
На вуліцы выйшлі прыхільнікі кааліцыі левых партый «Новы народны фронт».