3 лiпеня 2024, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка баіцца сказаць праўду»

21
«Лукашэнка баіцца сказаць праўду»

Што стаіць за выпадамі Менска ў бок Украіны.

Лукашэнка, здаецца, зноў шукае «адкуль рыхтуецца напад» на Беларусь. Кіраўнік праграм бяспекі Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія XXI» Павел Лакійчук у эфіры «24 Канала» прааналізаваў дзеянні беларускага дыктатара.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб разгортванні на мяжы з Украінай батальёна рэактыўных сістэм залпавага агню «Паланэз». Гэтае рашэнне, заявілі ў ведамстве, прынялі як адказ на «складаную сітуацыю» каля мяжы.

Больш за тое, намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Беларусі заявіў, што Украіна нібыта сцягвае да мяжы тэхніку і войскі, каб «уцягнуць Беларусь у вайну». Украінскія памежнікі патлумачылі, што ўся дзейнасць на мяжы з Беларуссю накіравана абарону дзяржавы, а не спробу захапіць чужыя тэрыторыі.

Дадамо што гэта адбываецца на фоне раптоўнай праверкі войскаў у Беларусі.

«Лукашэнку трэба растлумачыць свайму народу, чаму ўжо трэці год запар узброеныя сілы Беларусі знаходзяцца ў стане падвышанай гатоўнасці і ўвесь час праводзяць вучэнні. Яны з'яўляюцца бесперапыннымі. Мякка гаворачы, гэта нестандартная сітуацыя. Лукашэнка не хоча сказаць праўду, чаму гэта адбываецца, таму вымушаны прыдумляць нагоды, што гэта, маўляў, украінцы ва ўсім вінаватыя», – патлумачыў Павел Лакійчук.

Магчыма, некаторыя беларусы сапраўды вераць у байкі Лукашэнкі ці Пуціна аб тым, што Расея не напала на Украіну, а толькі адбівае «агрэсію Украіны». Вядома, большасць беларускага народу не падтрымлівае расейскае ўварванне і разумее, што адбываецца насамрэч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках