Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на волю гарадзенскі блогер
2- 1.07.2024, 10:55
- 3,662
![Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на волю гарадзенскі блогер](https://i.c97.org/ai/601080/aux-head-1719820522-20240326_foto2_360.jpg)
Вадзім Ермашук поўнасцю адбыў свой тэрмін.
Блогер Вадзім Ермашук выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года, паведамляюць праваабаронцы. Ермашук – папулярны гарадзенскі блогер, вядомы як Vadimati.
Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Пасля 40 дзён адміністрацыйнага арышту на яго распачалі дзве крымінальныя справы – паводле артыкула 368 КК («абраза Лукашэнкі») і артыкула 370 КК («здзек з дзяржаўных сімвалаў»).
21 снежня 2021 года ў Шчучынскім раённым судзе Ермашуку вынеслі прысуд – тры гады калоніі. Ён поўнасцю адбыў прызначанае пакаранне, знаходзіўся ў калоніі ў Бабруйску.