3 лiпеня 2024, Серада, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» падабрала канадскага хакеіста са скандальнай рэпутацыяй

Менскае «Дынама» падабрала канадскага хакеіста са скандальнай рэпутацыяй

У НХЛ яго адхілілі ад гульняў.

Менскае «Дынама» дасягнула дамоўленасці аб падпісанні кантракта з канадскім хакеістам Дыланам Дзюбе, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

У канадца – скандальная рэпутацыя. Справа ў тым, што на радзіме Дылану, а таксама яшчэ некалькім хакеістам у студзені гэтага года выставілі абвінавачанне ў сэксуальным гвалце. Размова ідзе аб інцыдэнце пасля вечарынкі ў 2018 годзе, якая прайшла ў гонар перамогі маладзёжнай каманды Канады на чэмпіянаце свету. Жанчына заявіла, што зазнала гвалт з боку васьмі чальцоў каманды. Ніводны гулец не прызнаў сваю віну.

Як бы там ні было, у НХЛ клапоцяцца аб сваёй рэпутацыі. Дзюбе ўмомант адхілілі ад гульняў. Усяго ў сезоне-2023/24 ён правёў 43 матчы за «Калгары» і набраў толькі 7 (3+4) балаў за рэзультатыўнасць.

«Дылан не прызнаў сябе вінаватым у абвінавачанні, не хаваецца ад уладаў і бярэ ўдзел у слуханнях па справе. Паколькі справа знаходзіцца на стадыі судовага разбору, а таксама кіруючыся прэзумпцыяй невінаватасці, клуб устрымліваецца ад далейшых каментароў у гэтым пытанні», – заявіў генеральны дырэктар «Дынама» Арцём Каркоцкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках