3 лiпеня 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

2
20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

Яго затрымалі 11 жніўня 2020 году.

У лютым 2021 года Мікіце Залатарову прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі паводле крымінальнай справы аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні, паведамляе «Вясна».

Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў «нападзе на супрацоўніка СІЗА-3» паводле арт. 364 КК за «наўмысна зробленую падножку супрацоўніку СІЗА». Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым.

Ужо 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам распачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»). Справу будзе разглядаць суддзя Настасся Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.

Падтрымайце Мікіту: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Мікіта Міхайлавіч Залатароў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках