3 лiпеня 2024, Серада, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Белгарадзе адбыўся блэкаўт

6
У расейскім Белгарадзе адбыўся блэкаўт

Без святла засталося амаль 90 працэнтаў вобласці.

У расейскім горадзе Белгарад адбыўся блэкаўт. У цэлым без святла засталося амаль 90 працэнтаў Белгарадскай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнэрга Украіны.

Як адзначылі прэс-службе, паводле афіцыйнай версіі, прычынай адключэння электраэнэргіі ў Белгарадскай вобласці стаў «знешні ўплыў на энэргааб'ект». Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, блэкаўт адбыўся ў выніку адначасовага нападу беспілотнікаў і спрацоўвання самаробных выбуховых прыстасаванняў на падстанцыі.

Акрамя таго, 1 ліпеня жыхары Белгарада і Белгарадскага раёну чакаюць праблем з аўтобусамі. Арганізатар пасажырскіх перавозак паведаміў, што праз частковае адключэнне электраэнэргіі прагназуюцца затрымкі і збоі ў руху грамадскага транспарту.

Паводле звестак расейскіх СМІ, адключэнні закранулі Варонежскую вобласць. Святла няма ў чатырох раёнах: Ліскінскім, Астрожскім, Кантэміраўскім і Каменскім.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках