3 лiпеня 2024, Серада, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры краіны NATO пачалі спецыяльную аперацыю ў Чорным моры

2
Тры краіны NATO пачалі спецыяльную аперацыю ў Чорным моры

Як гэта паўплывае на Украіну.

1 ліпеня вайскова-марскія сілы трох краін NATO - Румыніі, Балгарыі і Турцыі пачалі супольную місію па размінаванні Чорнага мора. Гэта першая буйная супольная акцыя чарнаморскіх дзяржаў пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Як паведамляе Bloomberg, ініцыятыва пад кіраўніцтвам Стамбула накіраваная на абясшкоджванне мін, якія дрэйфуюць у пэўных раёнах Чорнага мора ў выніку вайны. Гэта важна з прычыны таго, што краіна-агрэсарка Расея і Украіна з'яўляюцца ключавымі вытворцамі збожжа і вайна паставіла пад пагрозу бяспечнае праходжанне грузаў.

«Кіеў запусціў уласны Чарнаморскі экспартны маршрут летась пасля зрыву пагаднення аб бяспечным калідоры, падтрыманага Расеяй, Турцыяй і ААН. Гэта паспяхова павялічыла экспарт і дапамагло эканоміцы развівацца хутчэй, чым прагназавалася, але гэты шлях застаецца рызыкоўным», - гаворыцца ў паведамленні.

Прыкладам такой рызыкі стаў ракетны ўдар РФ летась каля ключавога ўкраінскага порта ў Адэсе, дзе было пашкоджанае камерцыйнае судна. Тады загінуў адзін чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненні. Яшчэ адно судна, арандаванае сельскагаспадарчым гігантам Cargill Inc., пацярпела ад выбуху пры выхадзе з украінскага порта ў лістападзе.

У сакавіку Украіне ўдалося амаль цалкам вярнуць экспарт з чарнаморскіх партоў да даваенных аб'ёмаў, аднак парты паблізу Адэсы ўсё яшчэ часта трапляюць пад удары з боку агрэсаркі Расеі.

Таму Турцыя, Румынія і Балгарыя, якія з'яўляюцца чальцамі NATO, пачалі сваю місію. Аднак іх марскія сілы знаходзяцца па-за межамі NATO, прынамсі, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці з Расеяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках