3 лiпеня 2024, Серада, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі: У Пуціна праблемы праз выбары ў Іране

4
Аналітыкі: У Пуціна праблемы праз выбары ў Іране

Ключавы вайсковы хаўруснік вось-вось будзе страчаны.

Расея найбліжэйшым часам можа страціць свайго ключавога вайсковага хаўрусніка - Іран. Першы этап прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся там 28 чэрвеня, стаў званком для Крамля, што ўсё дрэнна.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле аналітычнага цэнтру Chatham House.

У вышэйшым кіраўніцтве Расеі былі два чалавекі, якія выступалі за збліжэнне з Масквой: прэзідэнт Эбрагім Раісі і яго міністр замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалахян. Абодва развіталіся са сваімі жыццямі ў авіякатастрофе, якая адбылася ў траўні 2024 года.

«Іх смерць наступіла да таго, як дзвюм краінам удалося інстытуцыяналізаваць стасункі ў форме новага доўгатэрміновага пагаднення аб партнёрстве», - піша выданне.

І зараз ёсць усе падставы меркаваць, што новы лідар Ірана не будзе прытрымлівацца асаблівай дружбы з Масквой. Усе кандыдаты ў прэзідэнты адкрыта дэкларуюць сваёй галоўнай мэтай зняцце заходніх санкцый і паляпшэнне эканомікі краіны, што магчыма толькі ў выпадку ахаладжэння дачыненняў з РФ, асабліва ў вайсковай сферы.

Сувязі РФ і Ірана вельмі глыбокія, і не варта чакаць кардынальнага перагляду стасункаў. Аднак, хутчэй за ўсё адбудзецца замаруджванне тэмпаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў пытанні паставак зброі. Для Масквы, якая ўвязалася ў вайну на знясіленне і адчувае дэфіцыт сродкаў паражэння, гэта вельмі дрэнная навіна.

Ёсць як мінімум два моманты, якія могуць заахвоціць Тэгеран змяніць стасункі з Масквой: санкцыі і пагаршэнне эканомікі. Каб наладзіць дачыненні з Захадам, іранцам давядзецца скарачаць супрацоўніцтва з Масквой.

«Усякае зняцце санкцый і аднаўленне сувязяў з Захадам запатрабуе ад Тэгерана перагляду стасункаў з Расеяй, хаця і не абавязкова неадкладна. Масква гэта відавочна ўсведамляе. Адразу пасля смерці Раісі Крэмль паспрабаваў паставіць абмеркаванне двухбаковага доўгатэрміновага пагаднення на паўзу, жадаючы ўбачыць фінал прэзідэнцкай гонкі ў Іране. Асцярожнасць Крамля зразумелая… Не ўсе кандыдаты зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Масквой… Фаварыты прэзідэнцкай гонкі Галібаф і Джалілі не даюць Расеі надзеі на шчырае сяброўства. У сваіх прамовах яны пазбягаюць упамінання Расеі як асаблівага вектара ў іранскіх замежных стасунках», - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках