3 лiпеня 2024, Серада, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі вайсковец планаваў падарваць будаўнічую краму ў Парыжы

30
Расейскі вайсковец планаваў падарваць будаўнічую краму ў Парыжы

Але падарваўся на ўласнай прыладзе.

Расеец Максім, затрыманы французскімі праваахоўнікамі, рыхтаваўся падарваць будаўнічую краму Bricorama ў Парыжы.

Мужчына з баявым досведам планаваў устанавіць самаробную выбухную прыладу раніцай, яшчэ да адкрыцця крамы. Следства мяркуе, што такім чынам дыверсант хацеў пазбегнуць чалавечых ахвяр, пішуць «Важные истории» са спасылкай на Le Mond.

Праваахоўнікі вывучылі перапіскі мужчыны ў мэсэнджарах і прыйшлі да высновы, што аперацыя планавалася з-за мяжы. У паліцыі мяркуюць, што выбух павінен быў стаць часткай расейскай кампаніі па дэстабілізацыі сітуацыі ў Еўропе.

26-гадовага мужчыну затрымалі ў шпіталі. Ён трапіў туды пасля таго, як падарваўся на ўласным самаробным выбуховым прыстасаванні ў нумары гатэля недалёка ад аэрапорта Шарля дэ Голя. Максім атрымаў раненні верхняй часткі цела, твару і галавы.

Аўтары артыкула сцвярджаюць, што мужчына - выхадзец з Данбаса, у яго ёсць расейскае і ўкраінскае грамадзянства. Апошнія два гады ён ваяваў супраць Украіны ў складзе расейскага войска.

Першапачаткова Максім адмаўляў, што планаваў тэракт. Аднак у яго нумары знайшлі падробленыя дакументы, матэрыялы для вырабу выбуховых прыстасаванняў, мабільныя тэлефоны і сляды аміячнай салетры. Мужчына прыбыў у Францыю незадоўга да затрымання, усе матэрыялы набыў на месцы.

Еўрапейская прэса раней са спасылкай на спецслужбы паведамляла, што расейская выведка рыхтуе серыю дыверсій ва ўсёй Еўропе.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках