3 лiпеня 2024, Серада, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя адкрые свае вайсковыя аб'екты для ўзброеных сіл ЗША

4
Фінляндыя адкрые свае вайсковыя аб'екты для ўзброеных сіл ЗША

Фінскі парламент аднагалосна адобрыў абаронную дамову паміж краінамі.

Фінляндыя адкрые 15 сваіх вайсковых аб'ектаў для магчымага выкарыстання сіламі ЗША. Фінскі парламент аднагалосна адобрыў адпаведную абаронную дамову паміж краінамі.

Пра гэта паведамляе Yle.

Яна дазваляе накіраваць амерыканцам у Фінляндыю сваю зброю і жаўнераў. Таксама будуць аб'екты, доступ да якіх змогуць атрымаць толькі Злучаныя Штаты.

Што такое DCA?

Пагадненне аб абаронным супрацоўніцтве (DCA) аблягчае перамяшчэнне і дзеянні амерыканскіх войскаў у Фінляндыі.

У рамках гэтага пагаднення на тэрыторыю Фінляндыі могуць быць дастаўленыя з ЗША абарончае абсталяванне, рыштунак, матэрыялы і вайскоўцы.

У адпаведнасці з пагадненнем, Фінляндыя, сярод іншага, адкрывае для магчымага выкарыстання ЗША 15 сваіх вайсковых баз.

ЗША маюць аналагічныя DCA-пагадненні з больш чым 20 краінамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках