3 лiпеня 2024, Серада, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паспяхова атакавалі базу і штаб войска РФ РФ пад Новаазоўскам

1
УСУ паспяхова атакавалі базу і штаб войска РФ РФ пад Новаазоўскам

Дзясяткі акупантаў атрымалі раненні.

У ноч на 1 ліпеня УСУ паспяхова атакавалі базу і штаб расейскіх акупантаў у сяле Безымянным Данецкай вобласці на ўзбярэжжы Азоўскага мора, піша «Диалог». У расейцаў вялікія страты.

Такой інфармацыяй падзяліўся ў Telegram дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы.

Ён сцвярджае, што ў Безымянным уначы чулі 6 выбухаў, 3 з якіх былі працай расейскай СПА, аднак перахапіць удар расейцы не змаглі.

«Сёння а 03:30 у Новаазоўскім раёне быў атакаваны пункт базавання вайскоўцаў (РФ – рэд.). 12 акупантаў з раненнямі рознай ступені адпраўленыя ў шпіталь у Новаазоўск», - распавёў Андрушчанка.

Ён удакладніў, што параненых вайскоўцаў вельмі хутка перавезлі ў расейскі Таганрог, бо на акупаваных тэрыторыях назіраецца востры недахоп медыцынскага персаналу.

Паводле звестак дарадцы, база акупантаў знаходзілася на тэрыторыі Новаазоўскай ветраэлектрастанцыі. Гэта глыбокі тыл акупацыйнага войска РФ. Ён знаходзіцца на ўзбярэжжы Азоўскага мора прыкладна ў 90 км ад лініі баявога судотыку.

Са слоў Андрушчанкі, расейская СПА спрабавала перахапіць ракеты УСУ, што прывяло да ўзгарання на палях. З агнём удалося справіцца толькі праз 12 гадзін.

Таксама, паводле яго звестак, непасрэдна ў Безымянным пад удар трапіў расейскі штаб.

«З раніцы для ліквідацыі наступстваў былі перакінутыя дадатковыя падраздзяленні з вялікай колькасцю транспарту. Рух усярэдзіне сёлаў быў абмежаваны, у сувязі з чым устанавіць рэальныя наступствы цяпер няма магчымасці», - распавёў дарадца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках