3 лiпеня 2024, Серада, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ на Гардона завялі справу за заклікі ліквідаваць Лукашэнку і Пуціна

20
У РФ на Гардона завялі справу за заклікі ліквідаваць Лукашэнку і Пуціна
ДЗМІТРЫ ГАРДОН

Усяго следчыя падазраюць украінскага журналіста паводле чатырох артыкулаў.

Сярод прычынаў завядзення крымінальнай справы супраць украінскага журналіста Дзмітрыя Гардона – яго заклікі забіць расейскага і беларускага дыктатараў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта гаворыцца ў тэксце абвінаваўчай высновы, паведамляе ТАСС з 2-га Заходняга акруговага ваеннага суда.

«У Гардона, які адчувае нянавісць да дзейнага прэзідэнта РФ і вельмі негатыўна ацэньвае СВА, узнік намер да заклікаў да ўхілення расейскага прэзідэнта. У мэтах выканання гэтай задумы Гардон выклаў на сваім YouTube-канале заяву з заклікам да ўхілення Пуціна з помсты за дзяржаўную або грамадскую дзейнасць», – сказана ў тэксце дакумента.

Паводле звестак абвінавачання, там сама журналіст заклікаў развязаць грамадзянскую вайну ў Расеі і забіць Лукашэнку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках