3 лiпеня 2024, Серада, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад палітвязня старшыні БНФ Кастусёва перасталі прыходзіць лісты

1
Ад палітвязня старшыні БНФ Кастусёва перасталі прыходзіць лісты
РЫГОР КАСТУСЁЎ

67-гадовы палітык знаходзіцца за кратамі ўжо больш за тры гады.

Сваякі старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва перасталі атрымліваць ад яго лісты. Пра гэта расказаў зяць палітыка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

67-гадовы Кастусёў знаходзіцца за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем, у яго выявілі рак. У красавіку яму зрабілі аперацыю: вывелі катэтар з мачавога пухіра. Пасля гэтага яго адразу ж вярнулі ў камеру.

Паводле словаў зяця палітыка Дзмітрыя Антончыка, з пачатку траўня сваякі не атрымалі ніводнага ліста ад Рыгора. Такога вялікага перапынку ў ліставанні яшчэ не было.

Як расказаў Антончык, апошнія навіны ад палітвязня былі 9 траўня.

«Апошняя паштоўка, нават не ліст, была ад 9 траўня з віншаваннямі з днём нараджэння жонцы. Аднак бачна, што ў яго вельмі вялікія праблемы з перапіскай, бо лісты да яго пачкамі не прыходзяць. Часам ён піша, што “адказу не атрымаў, таму пішу яшчэ раз”. Так што апошнія лісты былі проста перапісваннем аднаго і таго ж», – расказаў Антончык.

З апошніх лістоў Кастусёва вынікае, што ў траўні яму прызначылі некалькі абследаванняў у Менску.

«Звычайна больш за месяц там не трымаюць, але лістоў няма ўжо амаль два месяцы. Таму невядома, дзе ён і як. Раней такіх доўгіх перапынкаў у ліставанні не было. Звычайна лісты даходзілі рэгулярна», – дадаў зяць Кастусёва, растлумачыўшы, чаму сваякі занепакоеныя адсутнасцю сувязі з Рыгорам.

Нагадаем, што Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і асудзіў яго да дзесяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У папраўчай калоніі № 22, дзе палітвязень адбываў тэрмін, яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а пазней пераводзілі ў памяшканне камернага тыпу (камера з больш строгім рэжымам утрымання).

У студзені Кастусёва перавялі на турэмны рэжым і выправілі ў Гародню.

Біржавыя кошты на бензін у РФ падскочылі на 20% за месяц

Расейскія НПЗ сталі мішэнню для ўкраінскіх беспілотнікаў.

Расейскі рынак бензіну зноў перажывае рэзкі рост коштаў на фоне падзення вытворчасці на нафтаперапрацоўчых заводах, якія сталі мішэнню для ўкраінскіх беспілотнікаў.

У панядзелак, 1 ліпеня, на гандлі Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы кошт бензіну «Прэміум-95» дасягнуў 63958 рублёў за тону – самага высокага ўзроўню з сакавіка – і ледзь не абнавіў рэкорд больш чым за 9 месяцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках