3 лiпеня 2024, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд ЗША прызнаў імунітэт Трампа

25
Вярхоўны суд ЗША прызнаў імунітэт Трампа
ДОНАЛЬД ТРАМП

Але ёсць нюанс.

Вярхоўны суд ЗША прызнаў, што былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп валодаў імунітэтам падчас знаходжання ва ўладзе. Але гэта датычыцца толькі афіцыйных пастановаў.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Пастанова пра імунітэт Трампа разглядалася ў рамках справы аб спробе скасаваць паразу на выбарах 2020 года. Вярхоўны суд пастанавіў, што Трамп можа карыстацца імунітэтам за дзеянні, якія былі здзейсненыя ў рамках ягоных канстытуцыйных паўнамоцтваў, але за дзеянні, учыненыя ў прыватным парадку, – не.

Варта заўважыць, што суд складаецца з шасці суддзяў кансерватыўных поглядаў і трох ліберальных (трох з іх прызначаў Трамп яшчэ падчас свайго прэзідэнцтва).

Reuters звяртае ўвагу, што такая пастанова стала першай з часоў заснавання краіны ў XVIII стагоддзі, калі Вярхоўны суд прызнаў права прэзідэнтаў быць абароненымі ад крымінальных абвінавачанняў у любых выпадках.

Пастанова была прынятая ў сувязі з апеляцыяй Трампа на пастанову суда ніжэйшай інстанцыі, які адхіліў пазоў экс-прэзідэнта пра імунітэт.

Характэрна, што Трамп хацеў, каб Вярхоўны суд пацвердзіў наяўнасць у яго «абсалютнага імунітэту» падчас яго знаходжання ва ўладзе.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках