3 лiпеня 2024, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры браты з Менска, якія выпусціліся ў розныя гады, здалі ЦТ (ЦІ) у фізіцы на 100 балаў

11
Тры браты з Менска, якія выпусціліся ў розныя гады, здалі ЦТ (ЦІ) у фізіцы на 100 балаў
Юстын, Альберт і Іліян (Злева направа), а таксама іх рэпетытар Яўген Лівянт, Менск, Ліпень 2024-га. ФОТА: INSTAGRAM @100BALLOV_MINSK

Якую ВНУ выбралі?

Альберт, Іліян і Юстын – тры родныя браты з Менска, якія скончылі школу ў розныя гады. Усе яны падчас цэнтралізаванага тэставання або цэнтралізаванага іспыту здавалі фізіку і атрымалі ў гэтым прадмеце 100 балаў. Такую інфармацыю на сваёй старонцы ў Instagram размясціў цэнтр падрыхтоўкі да ЦТ «100 балаў».

Альберт, Іліян і Юстын Бухаўцы вучыліся ў гімназіі № 4 Менска і займаліся ў цэнтры «100 балаў». 11-ы клас хлопцы скончылі, лічы, адзін за адным. Альберт – у 2021-м, Іліян – у 2023-м, Юстын – у 2024-м.

Альберт атрымаў 100 балаў на ЦТ у фізіцы і матэматыцы, а таксама 98 балаў на ЦТ у расейскай і ангельскай мовах.

У год, калі выпусціўся Іліян, увялі ЦІ. У скарбонцы хлопца «сотка» на ЦТ у матэматыцы, а таксама на ЦІ ў фізіцы і расейскай.

– У мяне была мэта: перасягнуць вынік старэйшага брата Альберта, які таксама вучыўся ў «100 балаў» і набраў максімум на ЦТ у фізіцы і матэматыцы, – год таму расказваў Іліян. – Зрабіць гэта можна было выключна з найвышэйшымі баламі на ўсіх прадметах. Таму ў 10-м і 11-м класах я быў поўнасцю пагружаны ў працу.

Ці спрабаваў канкураваць са старэйшымі братамі малодшы Юстын, невядома, але ягоны вынік на выпрабаваннях таксама ўражвае. У хлопца 100 балаў у фізіцы, 98 у матэматыцы і 96 у расейскай.

Паступаць Юстын пастанавіў туды сама, дзе вучацца Альберт і Іліян, – у БДУІР. Падаваць дакументы ён будзе на факультэт камп'ютарных сістэмаў і сетак, які ўважаецца за адзін з самых прэстыжных у ВНУ. Тут жа атрымліваюць вышэйшую адукацыю і ягоныя старэйшыя браты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках