3 лiпеня 2024, Серада, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі: Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі скарачаюць магчымасці РФ

1
Кіраўнік МЗС Эстоніі: Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі скарачаюць магчымасці РФ
МАРГУС ЦАХКНА

РФ стане больш складана абыходзіць абмежаванні.

Міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што ўзмацненне жорсткасці Еўразвязам санкцый супраць Беларусі будзе перашкаджаць ухіленню ад іх Расеяй.

Пра гэта паведамляе Postimees.

Кіраўнік знешнепалітычнай установы заявіў, што пасля таго, як 1 ліпеня пачалі дзеянне гэтыя абмежаванні, ухіляцца ад санкцый супраць РФ будзе больш складана.

Паводле ягоных словаў, дадатковыя санкцыі супраць Беларусі лепш, чым раней, прывязаныя да абмежавальных захадаў у дачыненні да Расеі.

«Тым самым скарачаюцца магчымасці РФ з дапамогай Беларусі атрымліваць доступ да шэрагу тавараў, якія патрэбныя Расеі на полі бою ў агрэсіі супраць Украіны», – адзначыў Цахкна.

Кіраўнік МЗС прызнаў, што, хоць ЕЗ увёў супраць РФ шырокія санкцыі, праз Беларусь Масква ўсё ж атрымлівала неабходныя для вайны матэрыялы.

Рада ЕЗ 29 чэрвеня прыняла санкцыі супраць беларускай эканомікі, якія закліканыя адбіць некаторыя з абмежавальных захадаў супраць Расеі і такім чынам развязаць праблему абыходу санкцый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках