3 лiпеня 2024, Серада, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынку працы «прабіты» чарговы антырэкорд

11
На рынку працы «прабіты» чарговы антырэкорд

Найгоршая сітуацыя ў Менску.

На рынку працы зафіксаваны чарговы антырэкорд. Колькасць вакансій перавысіла адзнаку 160 тысячаў. Такога дэфіцыту кадраў у нашай краіне яшчэ не было, піша «Люстэрка».

У Беларусі з кожным днём расце дэфіцыт кадраў. На 1 ліпеня ў агульнарэспубліканскім банку вакансій значыцца 160.178 прапановаў ад наймальнікаў. Гэта чарговы антырэкорд. Раней у нашай краіне ніколі не патрабавалася столькі працаўнікоў.

Для параўнання: на 31 траўня ў цэлым у краіне не ставала 154010 супрацоўнікаў, а на 26 сакавіка – 141 тысячы.

Цяпер – на 1 ліпеня – больш за ўсё супрацоўнікаў патрабуецца ў Менску – 40153. Гэта таксама антырэкорд. Для параўнання: у Менскай вобласці адкрыта 25,3 тысячы вакансій, у Берасцейскай – 21,3 тысячы, у Гарадзенскай – 20,3 тысячы.

Калі глядзець на заробкі, якія прапануюць наймальнікі, то на 68,5 тысячы з іх гатовыя плаціць да 1000 рублёў. Як правіла, у аб'явах паказваюць грошы да выплаты падаткаў. Больш за 2000 рублёў абяцаюць у 9415 вакансіях.

Нагадаем, тым часам у Беларусі «выпараюцца» супрацоўнікі. Так, у красавіку зноў скарацілася колькасць занятых у эканоміцы, вынікае з звестак Белстата. Гэты паказнік раней вырас у сакавіку і лютым, а да гэтага падаў тры месяцы запар.

Развязаць праблему з нястачай супрацоўнікаў у Беларусі не атрымліваецца ўжо не першы год. Сярод прычынаў – ад'езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальненні праз палітыку.

Раней, 9 красавіка, Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на дэфіцыт кадраў на заводах. Пры гэтым прамысловыя прадпрыемствы па-ранейшаму не хочуць браць на працу тых, хто засвяціўся паводле «палітычных» артыкулаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках