3 лiпеня 2024, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: У рамках абмену палоннымі пяцярых украінцаў вярнулі з тэрыторыі Беларусі

8
ГУР: У рамках абмену палоннымі пяцярых украінцаў вярнулі з тэрыторыі Беларусі

Гэта былі два мужчыны і тры жанчыны.

У рамках апошняга абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй пяцярых украінцаў вярнулі з тэрыторыі Беларусі 29 чэрвеня. Пра гэта расказаў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў у каментары РБК-Украіна.

Ён удакладніў, што гэта былі два мужчыны і тры жанчыны. Паводле ягоных словаў, гэта грамадзяне Украіны, якія, як мяркуюць у ГУР, былі затрыманыя і ўтрымліваліся незаконна.

Усяго ў рамках 53-га абмену вярнулі 90 украінскіх вайскоўцаў і 10 цывільных жыхароў Украіны, нагадаў Юсаў.

Прадстаўнік ГУР дадаў, што паміж Украінай і Беларуссю на сёння, «безумоўна, няпростыя ўзаемаадносіны».

«Але ў той самы час на гэты момант дакладна адрозная сітуацыя ад таго, што мы маем з так званай Расейскай Федэрацыяй. Двухбаковая праца дапамагла развязаць гэтае пытанне», – сказаў Юсаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках