25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн выступіў з моцнай прамовай на саміце NATO

31
Байдэн выступіў з моцнай прамовай на саміце NATO

Альянс забяспечаны рэсурсамі лепш, чым калі-небудзь.

Паўночнаатлантычны Альянс, у які зараз уваходзяць 32 краіны, працягвае гарантаваць глабальную бяспеку, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы 9 ліпеня ў Вашынгтоне на ўрачыстасцях, прысвечаных 75-годдзю NATO. Ягоную прамову апублікаваў Белы дом.

Свой выступ прэзідэнт ЗША пачаў з гістарычнай даведкі - ён успомніў аб моманце заснавання NATO ў 1949 годзе, калі праз чатыры гады пасля заканчэння Другой сусветнай вайны лідары 12 краін падпісалі Вашынгтонскую дамову «і стварылі Арганізацыю Паўночнаатлантычнага альянсу, найвялікшы і найбольш эфектыўны абарончы альянс у сусветнай гісторыі».

Цяпер, на думку Байдэна, супольнікам з NATO трэба з гонарам аглядацца на ўсё, чаго яны дасягнулі, "і з сілай і рашучасцю глядзець у агульную будучыню". Ён адзначыў, што краіны NATO разам аднавілі Еўропу, выстаялі на працягу дзесяцігоддзяў халоднай вайны, віталі ў Альянсе былых апанентаў, спынілі этнічныя чысткі на Балканах і падтрымалі ЗША пасля нападу 11 верасня 2001 года.

«На працягу ўсёй гісторыі, калі адбываліся вялікія перамены, людзі пыталіся: «Ці можа NATO адаптавацца?» І кожны раз мы даказвалі, што можам. І мы гэта рабілі: распрацавалі нашы стратэгіі, каб апярэджваць пагрозы, звярнуліся да новых партнёраў для павышэння нашай эфектыўнасці... Сёння NATO мацнейшае, чым калі-небудзь: у яго ўваходзяць 32 краіны. І сёння NATO лепш забяспечаны рэсурсамі, чым калі-небудзь», - падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Ён звярнуў увагу, што ў 2020 годзе, калі ён быў абраны прэзідэнтам, толькі дзевяць краін NATO выдаткоўвалі на абарону 2% свайго ВУП. У гэтым годзе 23 краіны выдаткуюць не менш за 2%, а некаторыя – больш.

«Сябры мае, добра, што мы мацнейшыя, чым калі-небудзь, таму што гэты момант гісторыі патрабуе нашай калектыўнай сілы. Аўтакраты хочуць зрынуць глабальны парадак, які ў цэлым захоўваецца ўжо амаль 80 гадоў. Тэрарыстычныя групы працягваюць снаваць злыя планы, каб выклікаць хаос і пакуты», ‒ сказаў Байдэн.

Гаворачы аб вайне ва Украіне, ён падкрэсліў, што цяпер «паваротны момант для Еўропы, для трансатлантычнай супольнасці і для ўсяго свету».

«Давайце памятаць: той факт, што NATO застаецца апорай глабальнай бяспекі, не адбыўся выпадкова. Гэта не было непазбежным. Зноў і зноў у крытычныя моманты мы аддавалі перавагу адзінству раз'яднанню, прагрэс - адступленню, свабоду - тыраніі і надзею - страху. Зноў і зноў мы падтрымлівалі наша агульнае бачанне мірнай і квітнеючай трансатлантычнай супольнасці. Тут, на гэтым саміце, мы збіраемся, каб заявіць, што NATO гатовы і здольны рэалізаваць гэтую канцэпцыю сёння і ў будучыні», ‒ падкрэсліў Байдэн.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках