25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія санкцыі «вывелі са строю» 50 нафтавых танкераў Расеі

4
Заходнія санкцыі «вывелі са строю» 50 нафтавых танкераў Расеі

Яны проста стаяць у партах.

Дзясяткі танкераў, якія раней забяспечвалі расейскі экспарт нафты, пасля санкцый заходніх краін прастойваюць пустымі ў розных партах. Гэта вынікае са звестак адсочвання суднаў, з якімі азнаёміўся Bloomberg.

Дарэчы, танкеры стаяць у Балтыйскім і Чорным моры, побач з Уладзівастокам, ля берагоў Паўднёвай Карэі, у Суэцкім канале і на верфях у Кітаі. Увогуле пад санкцыі ЗША, ЕЗ і Вялікай Брытаніі з кастрычніка 2023 года трапілі 53 танкеры, або блізу 7,5% флоту суднаў, якія транспартуюць расейскую сырую нафту.

Абмежаванні супраць некаторых з іх былі ўведзеныя за парушэнне столі коштаў нафты, іншыя былі ўключаныя ў «чорны спіс» праз прыналежнасць «Саўкамфлоту», які таксама знаходзіцца пад санкцыямі, а трэція — праз тое, што ўяўлялі рызыку для экалогіі.

Амаль усе з іх з таго часу не змаглі забраць грузы. Паліва ў аб'ёме амаль 1 млн барэляў на танкер пагрузілі толькі на тры судны, пасля чаго яны схавалі свае перамяшчэнні, адключыўшы транспондэры. «Судны, якія прастойваюць, даводзяць, што ў Захаду ёсць рычагі – калі ён наважыць іх пацягнуць, – якія могуць перашкодзіць транспартаванню расейскай нафты», – піша Bloomberg.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках