У Берасці дарожнікі «арыгінальна» ўклалі асфальт
9- 10.07.2024, 18:28
- 9,490
Цяпер кіроўцам даводзіцца рэзка тармазіць.
Яма на шырыню дарогі засталася пасля кладкі асфальту ў Берасці на вуліцы Гарадской. «Виртуальный Брест» апублікаваў відэа, як мясцовыя кіроўцы праязджаюць праблемны адцінак адрамантаванай дарогі.
У роліку відаць, як паміж адцінкам старога асфальту і новага, зеўрае яма на ўсю шырыню палатна. Кіроўцы, якія паспяваюць заўважыць няроўнасць, вымушаныя рэзка скідаць хуткасць.
«Калі прыслухацца, чуваць, як кіроўцы ўжываюць экстраннае тармажэнне», - піша «Виртуальный Брест», дадаючы, што «ўляцець у такую - застацца без падвескі».