25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Конкурс у ліцэй БДУ склаў больш за сем чалавек на месца

7
Конкурс у ліцэй БДУ склаў больш за сем чалавек на месца

Самы высокі конкурс утварыўся на эканамічным профілі.

Конкурс у ліцэй БДУ сёлета склаў 7,6 чалавека на месца, расказалі ў прэс-службе навучальнай установы.

Усяго сёлета было пададзена 1996 заяў. Самы высокі конкурс утварыўся на эканамічным профілі. На 15 месцаў было пададзена 199 заяў, што склала 13,3 чалавекі на месца.

За ім ідзе грамадазнаўчы профіль (12,2 чалавека на месца). У матэматычны клас зарэгістраваліся 234 абітурыенты (конкурс - 10,6 чалавека на месца), біялагічны - 224 (конкурс - 5,1), фізічны - 204 (конкурс - 9,3), хімічны - 184 (конкурс - 8,4), філалагічны - 164 (конкурс - 7,5), інфарматыка-матэматычны - 174 (конкурс - 7,9), гісторыка-грамадазнаўчы - 163 (конкурс - 7,4), інфарматыка-фізічны - 80 (конкурс - 3,6), гуманітарны - 75 (конкурс - 3,4), геаграфічны - 27 (конкурс - 3,9).

«Залічэнне ў 10-я класы ажыццяўлялася па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў. Пры паступленні на грамадазнаўчы профіль сёлета неабходна было набраць 103 балы са 110 магчымых, на філалагічны — 96,75, на гісторыка-грамадазнаўчы — 95,5, на інфарматыка-матэматычны — 93,5, на эканамічны — 93,5, на фізічны - 91, на матэматычны - 84,5, на гуманітарны - 81,25, на хімічны - 76,7, на біялагічны - 69,65, на геаграфічны - 68,5, на інфарматыка-фізічны - 66», - паведамілі ў прэс-службе БДУ.

Без уступных іспытаў былі залічаныя 13 пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і тры ўладальнікі рэкамендацыі наглядальнай рады УА «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк».

Усяго сёлета ў ліцэй БДУ ў 10-я класы прынятыя 264 навучэнцы і сфармаваныя 12 класаў па 22 чалавекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках