20 лiпеня 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Samsung больш за 30 тысячаў супрацоўнікаў абвясцілі бестэрміновы страйк

3
У Samsung больш за 30 тысячаў супрацоўнікаў абвясцілі бестэрміновы страйк

Хочуць павышэння заробку.

Найбуйнейшы прафзвяз Samsung Electronics у Паўднёвай Карэі – NSEU – абвясціў бестэрміновы страйк пасля краху перамоваў з кіраўніцтвам кампаніі пра павышэнне заробку і бонусы. Пра гэта піша CNN.

У прафзвяз уваходзіць 31000 працоўных, што складае амаль чвэрць ад агульнай колькасці супрацоўнікаў кампаніі ў краіне. Гэта самы буйны страйк за 55-гадовую гісторыю Samsung.

Прафзвязы правялі першы папераджальны страйк яшчэ ў пачатку чэрвеня. У ім удзельнічалі супрацоўнікі генеральнага офіса кампаніі і акцыя пратэсту не закранула вытворчыя працэсы. Калі яна не дала вынікаў, у пачатку ліпеня прайшоў буйнейшы страйк 6000 працоўных, у асноўным з паўправадніковага падраздзялення кампаніі. Але і ён не прывёў да пагаднення з кіраўніцтвам.

NSEU заяўляе, што кампанія «пашкадуе пра сваю пастанову» не садзіцца за стол перамоваў, і што чым даўжэй прадоўжыцца страйк, тым большая верагоднасць таго, што кіраўніцтва «ўстане на калені» і пачне дыялог.

У сваёй заяве Samsung Electronics адказала, што кампанія «па-ранейшаму мае намер весці добрасумленныя перамовы з прафзвязам» і што «забяспечыць адсутнасць збояў у працы вытворчых ліній».

У Samsung былі цяжкія некалькі гадоў праз глабальнае скарачэнне попыту на электроніку. Аднак справы кампаніі пайшлі на папраўку дзякуючы буму штучнага інтэлекту. Samsung прагназуе аднаўленне попыту на мабільныя прылады сёлета і рыхтуецца выпусціць на рынак новыя прадукты, у тым ліку смартфоны на базе ШІ. На мінулым тыдні Samsung заявіў, што чакае больш за 15-кратны рост свайго аперацыйнага прыбытку ў другім квартале ў параўнанні з аналагічным перыядам летась.

Супрацоўнікі хочуць, каб гэты аптымізм адбіваўся на іх заробку. «Кампанія не адносіцца да супрацоўнікаў належным чынам. Нягледзячы на высокі аперацыйны прыбытак, кампанія ўжо больш за 10 гадоў заяўляе, што знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі, а супрацоўнікі ўсё больш незадаволеныя адсутнасцю павышэння прэмій за прадукцыйнасць працы», – цытуе CNN кіраўніка прафзвязаў Сона Увока.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках