Пентагон: ЗША пачнуць размяшчэнне гіпергукавой зброі ў Нямеччыне
7- 10.07.2024, 20:38
- 6,184

Названыя тэрміны.
Злучаныя Штаты пачнуць «эпізадычнае» размяшчэнне дальнабойнай зброі на тэрыторыі Нямеччыны ў 2026 годзе з планамі сталага размяшчэння ў будучыні, гаворыцца ў супольнай заяве краінаў, апублікаванай на сайце Белага дому.
У паведамленні адзначаецца, што дальнабойныя агнявыя падраздзяленні будуць уключаць у сябе SM-6, Tomahawk і распрацоўваную гіпергукавую зброю, «якая мае значна большую далёкасць, чым цяперашнія наземныя агнявыя сродкі ў Еўропе».