31 лiпеня 2024, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін раптам страціў аднаго са сваіх генералаў

6
Пуцін раптам страціў аднаго са сваіх генералаў

Палкоўнік УСУ патлумачыў, чаму нечакана паміраюць расейскія вайскоўцы.

У Маскве загадкава памёр чыноўнік Мінабароны, які быў падпарадкаваным арыштаванаму намесніку экс-міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу. Вядома, што ён курыраваў вельмі магутныя фінансавыя плыні.

У эфіры «24 Канала» вайсковы эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан выказаў здагадку прычыны раптоўнай гібелі генерала.

З яго слоў, міністэрства абароны, асабліва ў ваюючай краіне, - гэта вельмі вялікія грошы. Паколькі на ім ляжаць закупы, вытворчасць, пастаўкі вайсковай прадукцыі.

«У расейцаў таксама ледзь не ўвесь абаронны бюджэт праходзіць праз міністэрства абароны - гэта сотні мільярдаў рублёў. Адпаведна яны «прыліпаюць» да ўсіх рук», - растлумачыў вайсковы эксперт.

Ён дадаў, што, калі пачынаюцца праверкі, то часам людзі, ідучы на працу, «забываюць» як дыхаць і паміраюць. Такая бяда здараецца асабліва з тымі, хто быў у «звяне». І для таго, каб разарваць пэўныя довадныя асновы, людзі «забываюць» як дыхаць. Хутчэй за ўсё, з гэтым генералам такое і здарылася.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках