31 лiпеня 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Ва Украінскі легіён у Польшчы запісаліся ўжо некалькі тысяч чалавек

Сікорскі: Ва Украінскі легіён у Польшчы запісаліся ўжо некалькі тысяч чалавек

Кіраўнік польскага МЗС заявіў аб гэтым на саміце NATO.

У Польшчы фармуюць новае добраахвотніцкае вайсковае падраздзяленне з украінцаў, гатовых далучыцца да Сілаў абароны Украіны ў барацьбе з расейскім агрэсарам. Гаворка ідзе аб Украінскім легіёне, для ўдзелу ў якім ужо запісалася некалькі тысяч чалавек.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі на Public Forum у Вашынгтоне, дзе праходзіць саміт NATO. Словы палітыка працытавала агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Ён растлумачыў, што ў краіне пражывае да мільёна ўкраінцаў абедзвюх полаў, і менавіта з іх пачалі фармаваць першую ўкраінскую брыгаду добраахвотнікаў. Некалькі тысяч з іх ужо зарэгістраваліся для ўдзелу ў такім наборы.

«Што цікава, многія з іх сапраўды хочуць служыць і арганізаваць ратацыю сваіх суайчыннікаў, але яны кажуць: мы не хочам быць адпраўленыя ў бой, не будучы належна навучанымі і экіпіраванымі», – заявіў Сікорскі.

Ён растлумачыў, што менавіта таму Польшча зоймецца навучаннем і экіпіроўкай добраахвотнікаў, а затым яны будуць «перададзеныя Украіне» як падраздзяленне з правам вяртання ў Польшчу пасля праходжання ратацыі.

«Калі б так паступіла кожная еўрапейская краіна, ва Украіны было б некалькі брыгад», - выказаў перакананне польскі міністр.

Стварэнне ў Польшчы добраахвотніцкага легіёна з магчымым удзелам замежнікаў прадугледжанае Пагадненнем аб гарантыях бяспекі, днямі падпісанага паміж Кіевам і Варшавай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках