31 лiпеня 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль занерваваўся праз удзел Арменіі ў саміце NATO

3
Крэмль занерваваўся праз удзел Арменіі ў саміце NATO

Намеснік Лаўрова ўбачыў у гэтым «дэстабілізацыю» на Паўднёвым Каўказе.

У расейскага боку выклікае вялікае шкадаванне ўдзел Арменіі ў саміце NATO ў Вашынгтоне, заявіў РІА «Новости» намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін.

«Гаворачы аб сферы бяспекі, хачу падкрэсліць, што Арменія застаецца членам АДКБ, выступае ўдзельнікам шматлікіх двухбаковых дамоўленасцей у вайсковай і вайскова-тэхнічнай галінах», - дадаў ён.

«У Арменіі аддаюць перавагу нарошчваць узаемадзеянне з NATO або асобнымі ўдзельнікамі альянсу, асабліва ў частцы ўкаранення натаўскіх стандартаў, закупаў узбраенняў або правядзення супольных мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі, не кажучы аб удзеле ў саміце гэтага вайскова-палітычнага блока, які праходзіць у Вашынгтоне. Гэта не можа не выклікаць нічога, акрамя крайняга шкадавання», - заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ.

Са слоў Галузіна, «паглыбляючы такімі тэмпамі супрацоўніцтва з тымі, чыя мэта — стратэгічная параза Расеі, Ерэван сваімі рукамі рызыкуе сур'ёзна дэстабілізаваць абстаноўку на Паўднёвым Каўказе на шкоду ў тым ліку ўласнай бяспецы».

«Думаю, дасведчаныя спецыялісты і палітыкі ў Арменіі разумеюць магчымыя выдаткі ад такіх неабачлівых крокаў», - дадаў ён, даючы зразумець, што Расея гэта так не пакіне.

Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян узяў удзел у некаторых мерапрыемствах саміту NATO. Кіраўнік МЗС Арменіі заявіў, што шануе цеснае супрацоўніцтва з NATO, пра гэта ён напісаў у Х.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках