31 лiпеня 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Rzeczpospolita»: Абсалютная большасць палякаў выступае за блакаду чыгункі для транзіту з Беларусі

7
«Rzeczpospolita»: Абсалютная большасць палякаў выступае за блакаду чыгункі для транзіту з Беларусі

Грамадская думка - за ціск на рэжым Лукашэнкі.

Палякі выступаюць за блакаду чыгуначнага транзіту з Беларусі як інструмент ціску на рэжым Лукашэнкі. Аб гэтым піша выданне «Rzeczpospolita», спасылаючыся на апытанне грамадскай думкі сацыёлагамі з IBRIS.

39,9% апытаных адназначна мяркуюць, што Польшча павінна пайсці на блакаду чыгуначнага транзіту з Беларусі. 31,9% адказалі, што «хутчэй згодныя» з гэтым сцвярджэннем. Адназначна супраць - 7,5%, «хутчэй супраць» - 5,7%, не могуць адказаць 15%.

Нагадаем, у пачатку ліпеня Польшча 33 гадзіны блакавала чыгуначныя злучэнні на тэрмінале мытнага афармлення ў Малашэвічах на мяжы з Беларуссю. Афіцыйна мытныя службы паведамілі, што праводзіліся руцінныя кантрольныя мерапрыемствы для абароны мытнай тэрыторыі ЕЗ ад паступлення небяспечных тавараў ці рэчываў. Польскі ўрад пастанавіў выкарыстоўваць гэтую форму ціску на рэжым Лукашэнкі, для якога даходы ад транзіту складаюць значную частку бюджэту.

Акрамя таго, Варшава разлічвае на ціск на Менск з боку Кітая, які можа панесці страты праз блакаванне тэрмінала ў Малашэвічах. Праз гэты тэрмінал кітайскія тавары па сушы паступаюць на Захад.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках