У Кіеў прыбыў апанент Орбана
5- 11.07.2024, 11:33
- 5,928
Палітык анансаваў візіт пасля расейскага абстрэлу дзіцячай лякарні «Ахматдзет».
Лідар вугорскай апазіцыйнай партыі «Ціса» Петэр Мадзьяр прыбыў у Кіеў 11 ліпеня.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго Facebook.
«У Кіеве ля сцяны памяці дзясяткам тысяч украінскіх ахвяр вайны», - напісаў ён.
Раней паведамлялася, што апанент прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана Петэр Мадзьяр прыедзе ў Кіеў 10 ліпеня.
Свой візіт палітык анансаваў пасля расейскага абстрэлу дзіцячай лякарні «Ахматдзет» у Кіеве 8 ліпеня. Ён таксама асудзіў атаку.







