31 лiпеня 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год таму памёр палітвязень Алесь Пушкін

16
Год таму памёр палітвязень Алесь Пушкін
АЛЕСЬ ПУШКІН

Не забудземся, не прабачым.

Сёння - роўна год са дня смерці палітвязня, вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна. 11 ліпеня 2023 года ён памёр ад прабадной язвы ў рэанімацыі, куды яго даставілі з гарадзенскай турмы. Яму своечасова не надалі медыцынскую дапамогу.

Алесь Пушкін быў арыштаваны ў 2021 годзе, калі вяртаўся з Украіны ў Беларусь на сваю выставу. Беларускі мастак атрымаў 5 год калоніі строгага рэжыму за серыю партрэтаў удзельнікаў беларускага антысавецкага супраціву.

Беларускі мастак быў вядомы сваімі перформансамі. 25 сакавіка 1989 г. мастак прайшоў па праспекце Незалежнасці. На спіне і на грудзях у яго віселі плакаты з напамінам аб БНР, абвешчанай у гэты дзень роўна 71 год таму, а амаль сотня аднадумцаў Пушкіна ішлі за ім з папяровым буслам і 71 белым балонікам у руках.

Свой самы вядомы перформанс - «Гной для прэзідэнта» - Алесь Пушкін правёў у ліпені 1999 года, на пяцігоддзе праўлення Аляксандра Лукашэнкі. У сваёй дапаможнай гаспадарцы ў Бабры мастак нагрузіў гноем старую тачку, паклаў зверху плакат «Аляксандр Лукашэнка з народам», таблічку «За пяцігадовую працу», тысячу дэнамінаваных рублёў, кайданкі і канстытуцыю з папраўкамі 1996 года, якія пашыралі паўнамоцтвы прэзідэнта. Накрыўшы тачку цэлафанам, ён адправіўся ў цэнтр Менска на мікрааўтобусе. Кіроўцу мастак сказаў, што вязе дэкарацыі ў тэатр Янкі Купалы, які знаходзіцца па суседстве з адміністрацыяй Лукашэнкі.

Калі ён падкаціў тачку да галоўнага ўваходу ў адміністрацыю, з будынку выбег міліцыянт: «Што вы робіце?!». Тады перформер перакуліў тачку на маставую, паклаў зверху партрэт Лукашэнкі і праткнуў яго віламі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках