31 лiпеня 2024, Серада, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць забараніць вэйпы

32
У Беларусі могуць забараніць вэйпы

На пастанову Качанавай.

Пытанне аб забароне вэйпаў разгледзелі ў так званым савеце рэспублікі, і зараз плануюць распрацаваць адпаведны законапраект, паведамілі ў эфіры дзяржТВ.

Са слоў галоўнага лекара Менскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Віктара Кандратовіча, задачу ўжо паставіла Наталля Качанава.

З яго слоў, акрамя сэрцава-судзінных захворванняў, якія могуць выклікацца ў тым ліку выкарыстаннем вейпа, ёсць анкалагічныя захворванні. Таму што вэйпы, хоць з нікацінам, хоць без нікаціну, у кожным выпадку ўтрымліваюць шмат фармальдэгідаў, якія выклікаюць у тым ліку анкалагічныя захворванні.

«Пухліны галавы, шыі, паражніны рота, глоткі ў мужчын стаяць на пятым месцы. Асноўныя курцы - гэта мужчыны. Я хачу сказаць, што хворыя з пухлінай паражніны рота і глоткі - цягам года памірае 30% хворых», - дадаў спецыяліст.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках