31 лiпеня 2024, Серада, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік ДДБ Літвы абвінаваціў Лукашэнку ў выкраданні літоўскіх грамадзян

6
Кіраўнік ДДБ Літвы абвінаваціў Лукашэнку ў выкраданні літоўскіх грамадзян

З боку Вільні будуць пэўныя захады і адказы.

Дырэктар Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс абвінаваціў беларускія ўлады ў выкраданні літоўскіх грамадзян. Так ён пракаментаваў прысуд у Беларусі Алене Раманаўскайнэ «за агентурную дзейнасць», піша DELFI.

«Сітуацыя нам вядомая, і яна выклікае занепакоенасць. Я яе ўспрымаю так, што беларускі рэжым перайшоў да выкрадання літоўскіх грамадзян без усялякай нагоды», — заявіў Яўнішкіс.

Улічваючы такія дзеянні Менска, кіраўнік ДДБ Літвы заклікаў грамадзян сваёй краіны адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб пазбегнуць такіх сітуацый.

«Хачу перасцерагчы нашых грамадзян, у якіх яшчэ ёсць жаданне ездзіць у Беларусь па больш танныя тавары або бензін - гэты выпадак сур'ёзна сведчыць аб тым, што беларускі рэжым мае намер выкрадаць літоўскіх грамадзян», - сказаў ён.

Яўнішкіс зазначыў, што «з боку ўладаў Літвы таксама будуць пэўныя захады і адказы».

«Яны выкрадаюць грамадзян, фабрыкуюць довады, на іх падставе асуджаюць і саджаюць у турму. Гэта вельмі трывожныя тэндэнцыі. Звяртаю ўвагу грамадскасці - сур'ёзна падумайце, перш чым ехаць у той бок, бо вы можаце апынуцца на месцы той грамадзянкі», - адзначыў Яўнішкіс.

Нагадаем, што супрацоўніцу санаторыя «Беларусь», які знаходзіцца ў літоўскім Друскінінкаі, Алену Раманаўскенэ прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі «за агентурную дзейнасць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках