На вуліцах беларускіх гарадоў з'явяцца танкі
21- 11.07.2024, 12:21
- 12,652
Пачнуць з Дзятлава.
Міністэрства абароны пастанавіла правезці па гарадах Беларусі танкі Т-34.
У ведамстве паведамілі, што акцыя прымеркаваная да 80-годдзя перамогі над нацызмам. Акрамя таго, танкі пастанавілі правезці па Беларусі ў сувязі з «небывалай цікавасцю беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў вайсковай тэхнікі, якія бралі ўдзел у парадзе».
Т-34 прывязуць у Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвею.