31 лiпеня 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан сустрэнецца з Трампам

21
Орбан сустрэнецца з Трампам

Пасля сустрэч з Пуціным і Сі Цзіньпінем.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан 11 ліпеня сустрэнецца з Дональдам Трампам у Фларыдзе праз тыдзень пасля сустрэчы з Пуціным у Маскве.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Як адзначае агенцтва, візіт узмоцніць асцярогі, што вугорскі прэм'ер выступае ў якасці пасярэдніка паміж Пуціным і Трампам.

Трамп і Пуцін дэманстравалі сімпатыю адзін да аднаго падчас першага тэрміна прэзідэнта ЗША, што часта выклікала двухпартыйную крытыку. Зусім нядаўна лідар рэспубліканцаў заявіў, што, на яго думку, ён мог бы пераканаць Пуціна спыніць вайну супраць Украіны, калі яго абяруць на другі тэрмін.

Орбан адправіцца ў рэзідэнцыю Трампа Мар-а-Лага пасля заканчэння саміту NATO ў Вашынгтоне. Яго візіт у Маскву стаў цэнтральнай тэмай абмеркавання на сустрэчы, дзе іншыя хаўруснікі паабяцалі даць Украіне дадатковую супрацьпаветраную абарону.

Як заявіла адна з крыніц Bloomberg, Трамп не прасіў Орбана закласці аснову для нейкага мірнага пагаднення паміж Украінай і Расеяй. Гэты чалавек апісаў візіт хутчэй як нефармальную сустрэчу.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках