У Баранавічах жанчына на «Джылі» пераблытала педалі і наехала на вазок
24- 11.07.2024, 12:41
- 9,124
Націснула на газ замест педалі тормазу.
Жудасная аварыя адбылася ў сераду, 10 ліпеня 2024 года. Як паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама, трагедыя здарылася блізу 12.25. 51-гадовая жыхарка Баранавіч кіравала аўтамабілем «Geely» з аўтаматычнай каробкай перадач і ехала вуліцай Камсамольскай.
У нейкі момант яна, праязджаючы каля дома №5, па няўважлівасці пераблытала педалі, націснула на газ замест педалі тормазу.
- У выніку чаго выехала за межы праезнай часткі на ходнікі і ўчыніла наезд на 56-гадовую жанчыну-пешахода, а пасля наехала на дзяўчыну з вазком, у якой знаходзіўся 4-месячны хлопчык.
У выніку аварыі не пацярпела толькі маці дзіцяці, само 4-месячнае дзіця, а таксама 56-гадовая пешаход шпіталізаваныя.