31 лiпеня 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы расейскі рэгіён пачаў плаціць за вярбоўку сяброў і сваякоў на вайну

15
Першы расейскі рэгіён пачаў плаціць за вярбоўку сяброў і сваякоў на вайну

"Акцыя" дзейнічае з 11 ліпеня.

Улады Татарстана (рэспубліка ў складзе РФ) заклікалі жыхароў агітаваць сваіх сваякоў, сяброў і знаёмых запісвацца на вайну з Украінай. За кожнага завербаванага абяцаюць плаціць па 100 тысяч рублёў, піша The Moscow Times.

Умовы апублікаваныя на рэспубліканскім сайце, створаным для прыцягнення татарстанцаў на службу паводле кантракту.

Удакладняецца, што "акцыя" дзейнічае з 11 ліпеня. Раней сума была ўдвая меншая. Каб атрымаць абяцаныя 100 тысяч рублёў, трэба знайсці чалавека, які пагодзіцца падпісаць кантракт з Мінабароны для ўдзелу ў вайне, звязацца з раённым вайсковым камісарыятам ці адміністрацыяй і "паспрыяць" у афармленні "добраахвотніка". Грошы заплацяць пасля таго, як рэкрут адправіцца на службу.

Вербаваць на вайну дазваляецца ўсіх расейцаў старэйшых за 18 гадоў за выключэннем асуджаных і падследных. "Акцыю" рэкламуюць дзяржаўныя СМІ, татарстанскія паблікі, сайты раённых газет і адміністрацый.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках