31 лiпеня 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія, Літва і Эстонія адключаюцца ад Беларусі

8
Латвія, Літва і Эстонія адключаюцца ад Беларусі

Краіны Балтыі выходзяць з адзінай энэргетычнай сістэмы з нашай краінай.

Латвія, Літва і Эстонія найбліжэйшыя тыдні паведамяць Беларусі і Расеі аб выхадзе з адзінай энэргетычнай сістэмы БРЭЛЛ.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў энэргетычных ведамстваў трох краін, якая апублікаваная на сайце Мінэнэрга Літвы, піша "Настоящее время".

Энэргакольца БРЭЛЛ звязвае разам энэргасістэмы краін Балтыі, Расеі і Беларусі, дазваляючы згладжваць скокі напружання ў сетцы і дыспетчарызаваць плыні энэргіі за кошт выкарыстання розных магутнасцяў.

Латвія, Літва і Эстонія прынялі пастанову выйсці з гэтай сістэмы і падпісалі пагадненне аб сінхранізацыі сетак з ЕЗ праз Польшчу. Выхад з БРЭЛЛ быў запланаваны на 2025 год.

У заяве гаворыцца, што краіны Балтыі поўнасцю гатовы да сінхранізацыі з кантынентальнай еўрапейскай электрасеткай у лютым наступнага года, таму неўзабаве беларускія і расейскія ўлады будуць праінфармаваныя аб пастанове не прадаўжаць дамову. Postimees піша, што гэта павінна быць зроблена за паўгода да запланаванага выхаду з БРЭЛ.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўлады краін Балтыі вывучалі магчымасць паскорыць пераход. Літва заклікала адключыцца ад БРЭЛЛ ужо ў 2024 годзе. Аднак у выніку ўсе ўдзельнікі працэсу пастанавілі, што да заканчэнне падрыхтоўчых работ і выбудоўвання інфраструктуры, заўчасны сыход з БРЭЛЛ можа прывесці да нестабільнай працы энэргасістэм кожнай з краін Балтыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках