31 лiпеня 2024, Серада, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС РФ назвалі «запалохваннем» размяшчэнне ракет ЗША ў Нямеччыне

9
У МЗС РФ назвалі «запалохваннем» размяшчэнне ракет ЗША ў Нямеччыне

У свой час гонка ўзбраенняў раскідала Савецкі Саюз.

У міністэрстве замежных спраў Расеі разглядаюць размяшчэнне ў ФРГ крылатых ракет Tomahawk і іншых дальнабойных узбраенняў ЗША «звяном у эскалацыйным курсе». Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў, перадае агенцтва «Інтэрфакс» у чацвер, 11 ліпеня.

«Я думаю, што гэта проста звяно ў эскалацыйным курсе, адзін з элементаў запалохвання, які сёння з'яўляецца ці не галоўным складнікам лініі NATO і ЗША ў расейскім кірунку. Характар нашай рэакцыі будзе вызначацца ў спакойным ключы, прафесійна. Вайскоўцы, без усялякага сумнення, ужо ўзялі ў працу гэтае паведамленне», - сказаў Рабкоў. Паводле ягоных слоў, Расея будзе «выпрацоўваць перш за ўсё вайсковы адказ на гэтую новую гульню».

10 ліпеня стала вядома, што ЗША ў мэтах стрымлівання Расеі ўзмоцняць меры абароны сваіх еўрапейскіх партнёраў з NATO. У Нямеччыне з 2026 года будуць часова размешчаны крылатыя ракеты Tomahawk і іншыя дальнабойныя ўзбраенні, піша «Нямецкая хваля».

У супольнай заяве ЗША і Нямеччыны, апублікаванай на палях саміту краін NATO ў Вашынгтоне, таксама згадваюцца зенітныя ракеты SM-6 і новыя ўзоры гіпергукавой зброі, «якія маюць значна большую далёкасць, чым цяперашнія сістэмы наземнага базавання ў Еўропе». У Нямеччыне, такім чынам, упершыню з часоў халоднай вайны будуць ізноў размешчаныя сістэмы ўзбраенняў, здольныя дасягаць тэрыторыі Расеі.

Крылатыя ракеты Tomahawk, як і нямецкія TAURUS, здольныя на малых вышынях пранікаць глыбока ўнутр тэрыторыі супраціўніка і знішчаць такія важныя мэты, як камандныя цэнтры, бункеры і радары. Пры гэтым Tomahawk запускаюцца з караблёў і падводных лодак, а TAURUS – з самалётаў.

Міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс падкрэсліў, што, паколькі гэтыя ўзбраенні «пастаўляецца ў Нямеччыну толькі на ратацыйнай аснове», гэта відавочна звязана з чаканнем ЗША, што Нямеччына сама будзем інвеставаць у распрацоўку і закупку такой зброі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках