31 лiпеня 2024, Серада, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы «вагнеравец» шакаваў расейцаў «подзвігам» пасля вяртання з Украіны

15
Былы «вагнеравец» шакаваў расейцаў «подзвігам» пасля вяртання з Украіны

Расею накрывае хваля злачыннасці.

Расею працягваюць накрываць хвалі злачыннасці, звязаныя з вяртаннем з вайны зэкаў і крымінальнікаў, а таксама расейскіх салдат, паведамляе dialog.ua.

На Далёкім Усходзе РФ так званы «герой СВА» забіў шматдзетную маці і спаліў яе цела ў аўтамабілі.

Былы «вагнеравец» Аляксандр Цюмакоў (33 гады) атрымаў 7 гадоў за забойства маці траіх дзяцей.

Расейскія журналісты высветлілі падрабязнасці забойства, якое адбылося восенню мінулага года ў вёсцы Анучына. Следчыя знайшлі абгарэлае цела жанчыны ў аўто і затрымалі расейскага «героя» (у яго тры медалі за вайну з Украінай), які падчас допыту даў прызнальныя сведчанні аб тым, што задушыў жанчыну, а потым спаліў цела, каб схаваць сляды забойства.

Са звестак расейскіх журналістаў, ваяка раней ужо быў судзімы за крадзяжы. Больш за тое, перад адпраўкай на вайну ва Украіну ён адбываў пакаранне (10 гадоў турмы) за забойства бездапаможнага чалавека з карысці.

Журналісты падкрэсліваюць, што салдаты, якія вярнуліся з вайны, занурылі Расею ў вір злачыннасці, паспеўшы забіць або пакалечыць блізу 200 расейцаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках