31 лiпеня 2024, Серада, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль па ўсёй Беларусі забаранілі хадзіць у лес

2
Амаль па ўсёй Беларусі забаранілі хадзіць у лес

Можна хадзіць толькі ў 12-ці раёнах краіны.

У 106 са 118 раёнаў Беларусі дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў, паведаміла на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Анастасія Мацкевіч, заўважыў «Позiрк».

У Менскай вобласці свабодна хадзіць у лясы можна толькі ў Мядзельскім раёне; Магілёўскай - у Горацкім; Гарадзенскай - у Навагрудскім, Дзятлаўскім, Карэліцкім і Іўеўскім.

У Віцебскай вобласці няма абмежаванняў на наведванне лясоў у Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Мёрскім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім раёнах.

Абмежаванне азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Даступныя пешыя шпацыры і збор ягад і грыбоў, сказала Мацкевіч. За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжаная адказнасць паводле арт. 15.29. КоАП (штраф для фізічных асоб - да 25 базавых адзінак або 1.000 рублёў).

Мацкевіч заклікала сачыць за інфармацыяй на сайце Мінлясгаса, а таксама звяртаць увагу на шлагбаумы ў лясах, якія пры дзейных абмежаваннях зачыненыя. На гэтых бар'ерах ёсць QR-коды, адсканаваўшы якія можна атрымаць актуальную інфармацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках