31 лiпеня 2024, Серада, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Еўразвяз хоча пакараць Орбана

13
FT: Еўразвяз хоча пакараць Орбана

Будзе супольны адказ.

Пасля візіту прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана ў Расею лідары Еўрапейскага Звязу рыхтуюць супольны адказ на ягоную дыпламатыю, якая супярэчыць дамовам блока.

Як піша выданне Financial Times са спасылкай на суразмоўцаў, размовы лідараў наконт такіх паводзін Орбана і магчымыя меры ў адказ на іх былі на палях саміту NATO 10 ліпеня. Неафіцыйныя групы лідараў ЕЗ разглядалі напісанне супольнага ліста да вугорскага прэм'ера з выразным абурэннем і патрабаваннямі спыніць свае "несанкцыянаваныя замежнапалітычныя шпацыры".

"Досыць... Існуе шмат раздражнення і дыскусій аб тым, як даць адказ", - сказаў адзін з суразмоўцаў.

Іншая крыніца заявіла, што ёсць і іншая прапанова - склікаць спецыяльную сустрэчу міністраў у справах ЕЗ, якая будзе прысвечаная выключна разгляду парушэнняў Вугоршчыны. І хаця канчатковай пастановы сярод замежных лідараў яшчэ няма, падчас сустрэчы большасць рэзка асудзіла дзеянні Віктара Орбана.

Прадстаўнікі краін-чальцоў ЕЗ мяркуюць, што сваімі паводзінамі прэм'ер Вугоршчыны "паставіў пад пагрозу" агульныя мэты Еўрапейскага Звязу і парушыў правілы замежнапалітычнай салідарнасці.

Прэм'ер-міністр Бэльгіі Аляксандэр дэ Кроа нагадаў, што калі ён перадаў старшынства Вугоршчыне, Орбан паабяцаў зрабіць усё, каб забяспечыць бесперапыннасць і не падарваць вынікі бэльгійскага ўрада. Напраўду, на думку Кроа, ён гэтым не займаецца і ягоныя паводзіны не адпавядаюць дамоўленасцям.

Прэзідэнт Еўрарады Шарль Мішэль таксама пракаментаваў дзеянні прадстаўніка вугоршчыны ўрада. Ён падкрэсліў, што "адзінства з'яўляецца перадумовай быць моцным", а калі блок "падзелены", ён з'яўляецца слабым.

"Калі нас спрабуюць падзяліць, то гэта не ўпершыню... Мы павінны забяспечыць, каб іншыя 26 прытрымліваліся пазіцыі і не былі падзеленыя ўсялякімі спробамі пасеяць сумненні або нейкія кур'ёзныя ідэі", - дадаў Мішэль.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках