31 лiпеня 2024, Серада, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Купіла пінжачок і хадзі ў ім на працу, проста потым не ясі больш»

28
«Купіла пінжачок і хадзі ў ім на працу, проста потым не ясі больш»

Беларуску шакавалі цэны ў Магілёўскім ЦУМе.

Жыхарку Магілёва напалохалі кошты ў краме брэндавага адзення ЦУМ Fashion у гандлёвым цэнтры «Атрыум». Пра гэта яна распавяла ў TikTok, піша zerkalo.io.

«Так, кошт - 450 рублёў. Гэта прыкладна палова майго заробку. Вось так купіла пінжачок і хадзі ў ім на працу, проста потым не ясі больш», - распавяла яна, разглядаючы жакет з махрамі на рукавах на плечыках.

@julia_gulia35 Пиджак и правда хорош. Цена пугающая. Не смотрела ни производителя, ни качество пошива. Скажу лишь, что пиджаки с висюлями сейчас в тренде и я видела более интересные модели от белорусских брендов и дешевле. Это ЦУМ Fashion в Атриуме. Могилёв, Беларусь. #могилев #этобеларусьдетка #ценывбеларуси #ценынавещи #дорогобогато #модныйприговор #модатренды #белорусскиецены #пиджаки ♬ оригинальный звук - Юльга Ивановна

Жанчына адзначыла, што «пінжак і праўда добры, але кошт палохае».

«Пінжакі з вісюлямі цяпер у трэндзе, і я бачыла больш цікавыя мадэлі ад беларускіх брэндаў і танней», - дадала яна.

Потым яе ўвагу прыцягнулі вечаровыя сукенкі, але іх яна таксама не змагла сабе дазволіць.

«Такая вось сукенка — 354 рублі. Гэта значыць сукенку, пінжак, пару рэчаў купіў - і потым лячэбнае галаданне», - паскардзілася магілёўка.

Таксама яе здзівіла цана на простую аксамітную чорную сукенку з разрэзам.

«Сукенка ўдавы з разрэзам - 324 рублі. Дорага, багата, бяром», - іранізуе яна.

У канцы відэа жанчына прызналася, што яна ў шоку ад гэтых коштаў, і прыйшла да высновы, што яна «бедная».

Карыстальнікі ў каментарах адзначылі, што ўсе гэтыя ўборы вечаровыя, а яны заўсёды каштуюць дорага. Некаторыя параілі ёй пачаць зарабляць больш, калі яна хоча купляць брэндавае адзенне. Іншыя жартавалі, што гэта выдатныя рэчы для тых, хто хоча схуднець, таму што пасля іх набыцця грошай на ежу не застанецца.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках