31 лiпеня 2024, Серада, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне заявілі аб гатоўнасці вяртаць ва Украіну ваеннаабавязаных мужчын

33
У Нямеччыне заявілі аб гатоўнасці вяртаць ва Украіну ваеннаабавязаных мужчын

Калі Кіеў пра гэта папросіць.

Урад Нямеччыны будзе адпраўляць ваеннаабавязаных украінцаў назад на радзіму, калі да ўлады прыйдзе блок Хрысціянскай-дэмакратычнай уніі і Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХДУ/ХСУ). Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Баварыі і лідпр ХСУ Маркус Зёдэр у інтэрв'ю газеце Münchner Merkur. «Калі Украіна нас пра гэта папросіць», - сказаў палітык, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Апазіцыйны блок ХДУ/ХСУ упэўнена займае першы радок у нямецкіх партыйных рэйтынгах і мае ўсе шанцы ўзначаліць наступны ўрад Нямеччыны пасля парламенцкіх выбараў, прызначаных на восень 2025 года.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках