31 лiпеня 2024, Серада, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец перадаў ГУВ службовыя дакументы і фота сваіх камандзіраў пасля ўдару па «Ахматдзеце»

31
Расеец перадаў ГУВ службовыя дакументы і фота сваіх камандзіраў пасля ўдару па «Ахматдзеце»
Командиры 22-й тяжелой бомбардировочной авиационной дивизии, все они идентифицированы. Фото: ГУР

Ён быў шакаваны ўдарам па дзіцячай лякарні.

Адзін з лётчыкаў 22-й цяжкай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі ВПС РФ перадаў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны дакументы аб дзейнасці яго вайсковай часці і прыватныя фота каманднага складу пасля ўдару па дзіцячай лякарні «Ахматдзет» у Кіеве.

Пра гэта NV паведаміла крыніца ва ўкраінскай выведцы.

Са звестак суразмоўцы выдання, расейскі вайсковец звярнуўся ў чатбот ГУВ і напісаў, што шакаваны ўдарам па «Ахмадзеце». Ён заявіў, што, як і некаторыя з ягоных калег, не разумее, для чаго іх прымушаюць біць менавіта па цывільнай інфраструктуры Украіны.

Улічваючы гэта, вайсковец надумаў перадаць Украіне дакументы аб дзейнасці яго вайсковай часткі і прыватныя фота каманднага складу 22-й цяжкай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі.

Крыніца NV адзначыла, што сярод матэрыялаў ёсць дакументы з асабістых спраў старшага афіцэрскага складу, персанальныя звесткі вайскоўцаў і іх сем'яў і г.д. Найбольшую ж каштоўнасць маюць грыфаваныя дакументы 22-й цяжкай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі. Так, нават першаснае вывучэнне матэрыялаў даводзіць іх важнасць.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках