27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: Рубель страціць 10% да даляра

8
Нацбанк: Рубель страціць 10% да даляра

Ёсць яшчэ два больш дрэнныя сцэнары.

У Нацыянальным банку Беларусі прагназуюць паслабленне беларускага рубля да даляра больш як на 10% за год. Пра гэта сказана ў аналітычным аглядзе дзяржаўнага рэгулятара.

Так, у аглядзе сказана, што беларускі рубель можа аслабнуць да даляра ЗША ў 2024-м на 10,7 адсотка. Калі будзе рэалізаваны базавы сцэнар развіцця падзей сёлета, калі гадавая інфляцыя складзе 6 адсоткаў, а ВУП вырасце на 3,1 адсотка.

Пры гэтым у Нацбанку не выключаюць два негатыўныя сцэнары. Калі здарыцца сярэдні шок: ВУП упадзе на 3%, а інфляцыя складзе 8,5%, то беларускі рубель да даляра аслабне ўжо на 15%. Моцны шок, які прывёў да памяншэння ВУП на 9%, росту коштаў на 10,5% выкліча падзенне беларускага рубля да даляра адразу на 30%.

Акрамя таго, базавы сцэнарый прадугледжвае захаванне стаўкі рэфінансавання на сённяшнім узроўні – 9,5%. У варыянце сярэдняга шоку яна вырасце да 12%, а ў выпадку моцнага – да 13%.

Яшчэ Нацбанк пералічыў такія патэнцыйныя пагрозы для фінансавай стабільнасці Беларусі, як скарачэнне глабальнага попыту і зніжэнне коштаў энэрганосьбітаў, а таксама ўзмацненне фрагментацыі сусветнай эканомікі, коштавую нестабільнасць і г.д.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках