31 лiпеня 2024, Серада, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Кеніі распусціў кабінет міністраў пасля пратэстаў

3
Прэзідэнт Кеніі распусціў кабінет міністраў пасля пратэстаў
УІЛЬЯМ РУТО

Пратэсты ў краіне ўспыхнулі праз планы ўладаў павысіць падаткі.

Прэзідэнт Кеніі Уільям Руто абвясціў аб роспуску кабінета міністраў пасля антыўрадавых пратэстаў, паведамляе Nation.

"Сёння ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі я прыняў пастанову аб звальненні ўсіх сакратароў кабінета міністраў і генеральнага пракурора, за выключэннем прэм'ер-сакратара кабінета і сакратара кабінета ў замежных справах", – заявіў Руто.

У чэрвені ў Кеніі пачаліся пратэсты пасля прапановы офіса прэзідэнта ўнесці папраўкі ў закон аб бюджэце і падвысіць некаторыя падаткі. Размова ішла аб увядзенні 16 адсоткаў ПДВ на хлеб, цукар, мабільныя і фінансавыя паслугі. Законапраект прадугледжваў акцыз на алей і падатак 2,5 адсотка на аўтатранспарт. Пасля Руто не стаў падпісваць закон. Ён унёс папраўкі, парламент разгледзіць іх пасля вакацый, 23 ліпеня.

25 чэрвеня пратэстоўцы прарвалі ачапленне і ўварваліся ў будынак парламента ў Найробі. Частка будынка была падпаленая. Reuters паведамляў, што паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах, пасля таго як яна не змагла разагнаць натоўп з дапамогай слёзацечнага газу і вадамётаў.

У Кеніі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі і разгарнулі ўзброеныя сілы. У выніку пратэстаў загінулі больш за дзесяць чалавек, сотні пацярпелі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках