27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія аўтамабілі прадавалі і набывалі беларусы ў першым паўгоддзі

6
Якія аўтамабілі прадавалі і набывалі беларусы ў першым паўгоддзі

Безумоўным лідарам па ўсёй краіне становіцца Volkswagen Passat.

У колькасці аб'яваў продажу легкавых аўтамабіляў «Куфар» займае другое месца ў Беларусі. На сёння тут размяшчаецца блізу 29 000 аб'яваў. Пляцоўка прааналізавала прапановы, размешчаныя са студзеня да ліпеня, і расказвае, якія тэндэнцыі прасочваюцца ў 2024 годзе, піша «Зеркало».

Безумоўным лідарам па ўсёй краіне становіцца Volkswagen Passat. Мадэль Golf таксама карыстаецца папулярнасцю ў беларусаў: яна займае другі радок ва ўсіх абласцях, за выключэннем Берасцейскай – тут яго пасунула Audi 100. Таксама кіроўцы аддаюць перавагу Opel, Renault і Ford. І толькі ў рэйтынгу Менска можна сустрэць Bmw 5er. Кітайскія брэнды ў топ-5 не паказаныя.

Калі гаварыць пра гады выпуску, то машыны з гісторыяй беларусаў не палохаюць: у асноўным на «Куфары» набываюць аўтамабілі другой паловы 1990-х гадоў. Медыянны кошт (сярэдні кошт сярод прапановаў) паспяхова закрытых аб'яваў складае 2050 даляраў.

Штомесяц на пляцоўцы ў першай палове 2024 года набывалі 5561–6678 аўтамабіляў. Найбольшая колькасць угодаў у сакавіку і красавіку, а вось у зімовыя месяцы машыны набывалі на 10–15% радзей. Можна сказаць, што са студзеня да чэрвеня попыт быў даволі стабільны. А калі звярнуць увагу на ліды (прагляды нумара тэлефона), то можна заўважыць: з надыходам летніх месяцаў колькасць іх зніжаецца. Магчыма, адбіваецца ўплыў сезону адпачынкаў.

Для сваіх аўтамабіляў кіроўцы выбіраюць пераважна бензінавыя рухавікі – на іх дзель прыпадае 64,6%. Дызельнаму паліву аддаюць перавагу 35,19% беларусам. Ці папулярныя аўтамабілі з электрарухавіком? Відавочна, што не – максімум яны дасягалі 0,16% у рэйтынгу прададзеных на «Куфары».

Навамодная з'ява – набыццё кітайскіх аўтамабіляў з электрарухавікамі – толькі набірае абароты, але масава перавагі беларусаў застаюцца даволі традыцыйнымі: еўрапейскія аўтамабілі ўпэўнена трымаюцца на верхніх радках рэйтынгу. Магчыма, спатрэбіцца яшчэ некалькі гадоў, каб нашы кіроўцы ацанілі ўсе плюсы і мінусы новых прапановаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках