31 лiпеня 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл III звярнуўся да каманды Англіі ў футболе з незвычайнай просьбай

14
Карл III звярнуўся да каманды Англіі ў футболе з незвычайнай просьбай

Фінал чэмпіянату Еўропы пройдзе ў нядзелю.

Фінал чэмпіянату Еўропы ў Футболе Англія - Гішпанія пройдзе ў нядзелю і пачнецца а 22 гадзіне. Пасля ўчарашняга пераможнага паўфіналу кароль Карл III звярнуўся да нацыянальнай каманды.

«Мы з жонкай далучаемся да ўсёй нашай сям'і і перадаём вам самыя цёплыя віншаванні з выхадам у фінал чэмпіянату Еўропы ў футболе. А таксама перадаём свае найлепшыя пажаданні ў сувязі з нядзельным матчам.

Але я дазволю сабе заклікаць вас атрымаць перамогу да таго, як узнікне неабходнасць у якіх-небудзь цуда-галах на апошняй хвіліне або ў чарговай драме з пенальці, бо ўпэўнены, што ціск і сардэчны рытм усёй нацыі тады значна знізіцца! Поспехаў, Англія», - напісаў кароль у сябе ў сацсетках.

У сваю чаргу новы прэм'ер Кір Стармер пажартаваў, што пакуль ва ўладзе лейбарысты, каманда ніколі не саступіць у серыі пенальці.

Каманда Англіі ніколі не перамагала на чэмпіянаце Еўропы, але аднойчы перамагла на чэмпіянаце свету. Было гэта ў 1966 годзе. Тады абышлося без пенальці, але краінай кіравалі лейбарысты: урад Гаральда Вільсана.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках