31 лiпеня 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: ЗША сарвалі спробу РФ забіць генеральнага дырэктара нямецкага вытворцы зброі Rheinmetall

16
CNN: ЗША сарвалі спробу РФ забіць генеральнага дырэктара нямецкага вытворцы зброі Rheinmetall
Армін Папэргер

Падрабязнасці.

У пачатку 2024 года выведка ЗША выявіла, што расейскі ўрад планаваў забіць генеральнага дырэктара буйнога нямецкага вытворцы зброі, які вырабляў артылерыйскія набоі і вайсковую тэхніку для Украіны, паведамляе CNN.

Гаворка ідзе аб Арміне Папэргеры, ён з'яўляецца генеральным дырэктарам кампаніі Rheinmetall.

Паводле інфармацыі крыніц тэлеканала, змова была адной з серыі планаў Расеі аб забойстве кіраўнікоў абароннай прамысловасці ва ўсёй Еўропе, якія падтрымлівалі вайсковыя намаганні Украіны.

План забойства Папэргера быў найбольш прадуманым, удакладняе выданне.

Калі амерыканцы даведаліся пра гэта, яны паведамілі Нямеччыне, чые службы бяспекі затым змаглі абараніць Папэргера і перашкодзіць змове. Высокапастаўлены чыноўнік урада Нямеччыны пацвердзіў, што Бэрлін быў папярэджаны аб змове.

Rheinmetall - буйны нямецкі абаронны канцэрн, які вырабляе боепрыпасы і вайсковую тэхніку для Украіны. У кастрычніку 2023 года канцэрн стварыў супольнае прадпрыемства з украінскай абароннай прамысловасцю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках